События

Велопоход 2023

Традыцыя... Традыцыя, згодна слоўніка - гэта усталяваўшыйся звычай, манера паводзін, нормы, правілы, якія ўжывае група людзей і для якой гэта становіцца нормай. Для нас, групы велатурыстаў з Ушач, такой нормай , звычаем сталі велапаходы. 

Само сабой хочацца задаць пытанне: а для чаго такая перыядычнасць і што гэта за калектыў людзей? Адказ просты: для сябе, выпрабаваць сябе ў складаных сітуацыях, паспрабаваць свае сілы, актыўна адпачыць і канешне ж даведацца ад сваёй радзіме як мага больш. Група асоб:  звязаныя паміж сабой шматгадовым сяброўствам, падмацаваным сотнямі, калі ўжо не тысячамі кіламетраў пройдзеных разам, адзіная каманда..

Арганізацыйны момант, збор рэчаў і ўсе - мы ў дарозе. У гэтым годзе - Докшыцкі раён. Старт вандрокі ля ФАКа  і толькі наперад: в.Пуцілкавічы, заехаць пакланіцца земляку паэту П.Броўку - абавязкова, далей  шыны веласіпедаў весела рыпяць па грунтоўны і мы ўжо ў в.Ветча, выпадкова сустракаем Юрыя Акудовіча і прымаем запрашэнне ў госці. Юры- чалавек, які ў турызме профі, экскурсія па яго сядзібе, цікавая размова , фота на памяць, веска Мірнае - першы дзень прайшоў. Другі дзень мы кацім па Докшыцкаму раёну, наша мэта: наведаць мемарыял у Шунеўке, аддаць даніну памяці загінуўшым. Помнік неверагодны, адлюстроўвае трагічныя старонкі нашай гісторыі, як архітэктурным вырашэннем, так і эмацыянальным уздзеяннем. Трэці дзень  сустракаў нас краявідамі Бярэзінскага запаведніка і ракой Бярэзіна, доўгі пераход і мы ў Докшыцах. Горад прыгожы, чысты, людзі вельмі ветлівыя і радушныя, частавалі вандроўнікаў квасам. Прыемна мець такіх суседзяў. Завяршаючы адрэзак родны край, негледзячы на гасціннасць суседзяў - дома ўсе роўна лепей. 4 дні , як і не было, а эмоцый з гакам. 

У гэтым годзе, вопыт сапраўды аблегчыў жыццё. Дзякуючы вынаходніцтву В.В.Корня: істотна новае рашэння кастравога прыстасавання, група змагла аблегчыць масу грузаў,якія перавозілі ў паходзе. 

Традыцыя ўшанавана... Чарговы раз і вельмі паспяхова... Застаецца чакаць наступнага лета, калі ў турыстычнай групай месенджара зьявіцца паведамленне ад нашага кіраўніка: " на якія даты плануем паход"

Уладзiмiр Хамёнак

Image
Image
Image
Image
Image
Image
Image
Image
Image
Image
Физкультурно-оздоровительный комплекс
logo
Фестиваль экстремальных видов спорта
logo

Яндекс.Метрика

Международный перелёт МИР

©2024